Дзве студэнткі абвясцілі галадоўку ў знак салідарнасці з Ігарам Лосікам

Як паведамляе тэлеграм-канал Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ, студэнткі БДМУ Маргарыта Трафімовіч і Элеанора Арзуманян абвясцілі галадоўку ў знак салідарнасці з Ігарам Лосікам.


Адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і блогер Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня — ужо 206 дзён. Апошнія 36 з іх Ігар галадае. Паводле інфармацыі "Радыё Свабода", Лосіку становіцца горш: з'явіліся праблемы з ціскам.

19 студзеня галадоўку ў знак салідарнасці з Ігарам Лосікам абвясціў праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў. У сваім лісце, які Уладзіслаў Багамольнікаў даслаў у рэдакцыю TUT.BY, ён піша, што плануе «працягваць, пакуль галадоўку працягвае Ігар. Калі здарыцца непапраўнае, я паспрабую пратрымацца столькі ж дзён, колькі пратрымаўся ён».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: