Ecolines аднаўляе рэйсы ў Польшчу, але не для ўсіх

Кампанія Ecolines аднаўляе аўтобусныя рэйсы ў Польшчу: будуць вазіць тых, каму можна перасякаць мяжу. Перад паездкай у пасажыраў будуць вымяраць тэмпературу. Пра гэта AUTO.TUT.BY паведаміў кіраўнік фірмы Павел Куцэнка.
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

З 11 чэрвеня аўтобусы Ecolines пусцяць па двух маршрутах:

Мінск — Ліда — Гродна — Беласток — Варшава. Адпраўленне з Мінска ў 21.45 у чацвер, пятніцу, суботу і нядзелю;

Мінск — Баранавічы — Брэст — Варшава. Адпраўленне з Мінска ў 20.00 у чацвер, пятніцу, суботу і нядзелю.

З 18 чэрвеня па гэтых жа маршрутах два разы на тыдзень дададуць ранішнія рэйсы:

Мінск — Ліда — Гродна — Беласток — Варшава. Адпраўленне з Мінска ў 09.15 у чацвер і суботу;

Мінск — Баранавічы — Брэст — Варшава. Адпраўленне з Мінска ў 10.30 у чацвер і суботу.

— Паколькі мяжа яшчэ закрытая, мы пакуль будзем вазіць тых, каму цяпер можна ўязджаць у Польшчу: людзі з рабочымі візамі, студэнты і іншыя катэгорыі грамадзян. Аднак запрашэнні на працу і іншае мы правяраць не будзем — гэта адказнасць пасажыра. Мы правяраем выключна пашпарт — асобу і дзеянне дакументаў (віз), якія даюць права ўезду, — адзначыў Павел Куцэнка.

Паколькі рэйсы арганізуюцца ў перыяд пандэміі каронавіруса, кампанія Ecolines уводзіць дадатковыя правілы: аўтобусы перад выездам будуць дэзінфікаваць, у салонах усталююць санітайзеры.

Акрамя таго, у пасажыраў перад паездкай будуць вымяраць тэмпературу бескантактавым тэрмометрам. На працягу ўсёй паездкі персанал і пасажыры аўтобусаў павінны выкарыстоўваць маскі.

Павел Куцэнка паведаміў, што кіроўцам пасля рэйсаў не прыйдзецца знаходзіцца на каранціне — гэта патрабаванне адмянілі 28 траўня (пастанова Саўміна № 321). А бортправаднікоў на рэйсах пакуль не будзе.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: