Эканамічны суд Мінска адхіліў пазоў TUT.BY да ПВТ

9 ліпеня ў Эканамічным судзе Мінска прайшло судовае пасяджэнне па заяве ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» да назіральнага савета і адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, піша Зеркало.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Кампанія прасіла прызнаць несапраўдным рашэнне назіральнага савета ПВТ аб страце права на льготы ў 2019-2021 гадах. Па хадайніцтве адміністрацыі ПВТ са спасылкай на ліст ДФР КДК (ДСП) пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

Суд адмовіў у задавальненні заявы ТАА "ТУТ БАЙ медыя". Кампанія будзе абскарджваць гэта рашэнне ва ўстаноўленым законам парадку.

Нагадаем, падставай для прыняцця рашэння аб страце ільгот паслужыў ліст ад 17 мая 2021 года за подпісам намесніка старшыні КДК Ігара Маршалова ў адрас дырэктара ПВТ Усевалада Янчэўскага.

У паўтарастаронкавым дакуменце ўказваецца, што „падчас вывучэння фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства атрыманыя доказы таго, што з моманту набыцця ТАА “ТУТ БАЙ медыя" статусу рэзідэнта ПВТ у 2019 годзе па цяперашні час фарміраванне часткі выручкі ажыццяўлялася за кошт выкарыстання праграмнага забеспячэння трэціх асоб".

Якія менавіта "довады" былі атрыманыя, КДК у сваім лісце не ўдакладніў, але папрасіў унесці прадстаўленне ў назіральную раду і разгледзець пытанне аб страце ТАА "ТУТ БАЙ медыя" права на льготы ў 2019, 2020 і 2021 гадах.

ПВТ прыняў рашэнне аб страце льгот шляхам галасавання (за — 8 галасоў, 0-супраць, 0-устрымалася).
Чытаць цалкам: https://news.zerkalo.io/economics/149.html?c

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: