Эканамічны суд Мінска спыніў справу супраць галоўрэда «Нашай Нівы»

Эканамічны суд Мінска спыніў адміністратыўную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча.


Яго спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за тое, што рэдакцыя друкавала «абавязковыя» асобнікі газеты на прынтары, не маючы ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасць. Гэтыя асобнікі рассылаліся ў разнастайныя ведамствы, перадае Еўрарадыё.

«Першая прамежкавая перамога ў справе аб 20 бясплатных асобніках “Нашай Нівы”, надрукаваных на прынтары! Эканамічны суд Мінска спыніў адміністратыўны працэс супраць мяне праз малазначнасць», — напісаў Марціновіч у Фэйсбуку.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: