Эколагі пададуць заявы ў міліцыю на дзеянні «Зелянбуду»

7 снежня ў Катоўскім парку Мінска адбылася сутычка паміж супрацоўнікамі «Зелянбуду» і «Рэмаўтадару» з аднаго боку, і экалагічнымі актывістамі і мясцовымі жыхарамі з другога. 


Апошнія спрабавалі перашкодзіць спілоўваць дрэвы ў парку. Сведкамі сутычкі сталі журналісты і супрацоўнікі міліцыі, якія ў падзеі не ўмешваліся.

Як паведаміла 7 снежня ў жывым эфіры Еўрарадыё экалагічная актывістка Іна Панчкоўская, пацярпелыя ў сутычцы эколагі і мясцовыя жыхары збіраюцца пісаць заявы ў міліцыю.

«Усе, хто пацярпеў ад дзеянняў супрацоўнікаў «Рэмаўтадару» і «Зелянбуду», ужо паехалі ў РУУС Савецкага раёна пісаць заявы, здымаць пабоі. Мы збіраемся падаваць іскавую заяву і адстойваць сквер да апошняга», ― сказала яна.



Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: