Экс-футбаліст «Іслачы»: У Беларусі я заспеў пандэмію — там зусім не клапаціліся аб здароўі гульцоў

Былы нападаючы футбольнага клуба «Іслач» гвінеец Момо Янсанэ распавёў, як летась у беларускім футболе ставіліся да каронавіруса.

— У Беларусі я заспеў пандэмію, і яна ўвяла мяне ў страх, — расказаў Момо Янсанэ, які зараз выступае за малдаўскі «Шэрыф», у інтэрв'ю sport24.ru. — Там зусім не клапаціліся аб бяспецы і здароўі гульцоў, я не адчуваў сябе абароненым. Клуб падвяргаў нас небяспецы і нічога не рабіў для футбалістаў. Мне нават не хацелася прыязджаць на трэніроўкі, я заставаўся дома і прапусціў некалькі заняткаў. Таму што не быў упэўнены, што не захварэю.

Ад каронавіруса паміраюць людзі, мы бачым гэта кожны дзень — а ў Беларусі ўсім было ўсё роўна. Толькі калі тры-чатыры гульцы «Іслачы» заразіліся, пра нас сталі клапаціцца, хоць бы рэгулярна праводзіць тэсты.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: