Экс-«Кемпінскі» дабудуюць цягам года і пераўтвораць у бізнес-цэнтр

Будынак ля Белдзяржцырка ў Мінску, які першапачаткова планаваўся як гасцініца, будзе дабудаваны на працягу года.
Фота Віктара Талочкі / Sputnik.by

Фота Віктара Талочкі / Sputnik.by

Пра гэта сёння па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў журналістам прэзідэнт, старшыня праўлення «Сбербанка» Герман Грэф.

«Пытанне, якое мы разгледзелі (атрымалі падтрымку прэзідэнта) — гэта дабудова вялікага комплексу будынкаў тут, у цэнтры Мінска, якія нам дасталіся ў выніку, на жаль, таго, што праект не быў рэалізаваны, крэдыт не быў вернуты. Мы сёння дамовіліся аб параметрах, у якіх мы на працягу года цалкам рэалізуем гэты праект», — сказаў Герман Грэф.

«Мы сёння дамовіліся аб тым, што перапрафілюем яго ў офісны цэнтр. Цэнтральны будынак будзе выкарыстаны Сбербанкам пад пераезд нашага беларускага банка — " БПС-Сбербанка ". Астатні комплекс будынкаў будзе выкарыстаны пад будаўніцтва: на верхніх паверхах — суперсучаснага офіснага будынка, а ніжнія паверхі будуць выкарыстаны пад крамы, кафэ, рэстараны», — распавёў ён.

Першапачаткова шматфункцыянальны комплекс, які б уключаў гасцініцу Kempinski, планавалі здаць у 2013 годзе. Дзеля яго будаўніцтва пайшоў пад знос гістарычны помнік — першая мінская электрастанцыя. Наступным «дэдлайнам» будаўніцтва стаў Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Аднак і да гэтай даты комплекс не быў дабудаваны. Скончыць аб'ект абяцалі штогод, але да сёй пары будынак каля цырка, які выклікаў мноства нараканняў у гараджан, незавершаны.

Паводле БЕЛТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: