
Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY
Андрэй Качур спакойна ўспрыняў прысуд. У суд ён прыйшоў з вялікай торбай з рэчамі — чакаў, што яго возьмуць пад варту прама падчас абвяшчэння прысуду. Падчас следства, нагадаем, ён знаходзіўся на волі.
Старшыня СК Іван Наскевіч заяўляў, што падставай для адстаўкі абвінавачанага стала інфармацыя, атрыманая «ад сумежнага ведамства» — пра карупцыйнае злачынства. Пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы падпісаў Наскевіч, папярэдняе следства праводзіла група следчых цэнтральнага апарата СК.
Па версіі следства, да Качура звярнуўся яго даўні таварыш — бізнесовец Андрэй Казачок, у дачыненні да якога была ўзбуджаная крымінальная справа аб ухіленні ў выплаце падаткаў. Казачок прасіў Качуру дапамагчы, той дамовіўся з начальнікам упраўлення, якое расследавала справу, Іллёй Валозіным, што сябра не возьмуць пад варту і што прысуд у выніку не будзе звязаны з абмежаваннем або пазбаўленнем волі. Кошт пытання — 25 тысяч долараў. Андрэй Качур настойвае, што перадаў Валозіну ў два этапы ўсю суму, сабе нічога не прысвойваў.
Казачок у выніку атрымаў пяць гадоў "хіміі", ён да гэтага часу адбывае пакаранне і лічыць, што яго «кінулі» на грошы.
Крымінальная справа па факце атрымання хабару не ўзбуджаная. Ілля Валозін на волі і, па дадзеных TUT.BY, не з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы. Аднак у вытворчасці Следчага камітэта ёсць справа аб махлярстве (ч. 4 арт. 209 КК) — верагодна, гаворка ідзе пра 25 тысячах долараў, умовы пра тое, што Казачок застаецца на волі, не выкананы.
Адвакат Качура і сам абвінавачаны прасілі суд аб паблажцы, звярталі ўвагу на 20 гадоў «бездакорнай» службы былога супрацоўніка СК. Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Паводле TUT.BY