Экс-міністр працы: Лукашэнка ратуе бюджэт, не думаючы пра людзей

Пенсійны ўзрост у Беларусі падвысяць, каб тэрмінова знайсці грошы для папаўнення дзяржаўнай казны.



Пра гэта заявіў былы міністр працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Сасноў каментуючы сённяшнія выказванні Лукашэнкі аб павышэнні пенсіённага ўзросту “для ўсіх”.

“Калі павысіць пенсійны ўзрост, то часова знізіцца праблема з бюджэтам. Але пытанне не вырашыцца, таму што павышэнне пенсіённага ўзросту — гэта толькі маленькая тэма ва ўсіх рэформах пенсійнай сістэмы. І калі ўлады зробяць толькі гэты крок, а іншых не будзе, то ні пра якую рэформу пенсійнай сістэмы не можа быць гаворкі. Гэта проста выратаванне бюджэту”, — лічыць Сасноў.

Ужо не першы месяц у Беларусі ідзе дыскусія пра тое, як менавіта рэфармаваць пенсійную сістэму. Адны эксперты кажуць, што падняць планку выхаду на заслужаны адпачынак трэба спачатку для жанчын, іншыя — заклікаюць пачаць з сілавікоў і чыноўнікаў. Адзначым, што цяпер на выплату пенсій Беларусь расходуецца каля дзесяці працэнтаў валавога ўнутранага прадукту. Паводле статыстыкі, кожны чацвёрты пенсіянер працягвае працаваць, і працуючых на пенсіі жанчын пры гэтым удвая больш, чым мужчын.

Нагадаем, што ў чацвер Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з урадам заявіў: “Будзе справядліва, калі павышэнне пенсіённага ўзросту закране ўсіх”. — Паводле яго слоў, “мужык у 60 гадоў — гэта конь, на якім яшчэ можна араць”, а жанчына ў 55 — таксама яшчэ не пенсіянерка.

Паводле: Белорусский партизан

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: