Экскурсія і імша пад наглядам ГУУС (фота)

У Мінску прайшлі экскурсія і імша, прысвечаныя заснавальнікам БХД, пад наглядам міліцыянтаў на чале з начальнікам грамадскай бяспекі Мінску Максімам Грышчанкам.

Працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да сотых ўгодкаў заснавання Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Сябры БХД наведалі імшу ў Катэдральным касцёле Мінску, дзе 24–24 мая 1917 года праходзіў З'езд беларускага духавенства, і паўдзельнічалі ў адмысловай экскурсіі па мясцінах БХД у Мінску, арганізаванай культурніцкай камісіяй БХД.

Пад наглядам супрацоўнікаў ГУУС на чале з цэлым начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Мінску Максімам Грышчанкам сябры і прыхільнікі хрысціянскай дэмакратыі паслухалі пра гісторыю Катэдральнага касцёла і гістарычнага з'езду 1917 года, паспрабавалі трапіць у клуб імя Дзяржынскага, збудаваны на месцы колішняй "Капліцы БХД" (аказалася, тэхнічны перапынак), даведаліся пра хадэкаў Паўла Карузу і Яна Пазьняка, якіх, верагодна, трымалі ў "Амерыканцы", зайшлі ў Чырвоны касцёл, дзе працавалі Вінцэнт Гадлеўскі, Фабіян Абрантовіч, Віктар Шутовіч, Станіслаў Глякоўскі ды іншыя сябры БХД. І ўсклалі кветкі на магілу Алеся Траяноўскага, які аднавіў выданне хадэцкай газеты "Крыніца" ў 1990-я гады.

 


Паводле bchd.info



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: