Эксперт: Лукашэнка не спыняў дэкамунізацыі

Ці выйграла Беларусь ад захавання сацыялістычных традыцый?
У Беларусі працягваюць традыцыю адзначаць свята 7 лістапада. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што гэта правільна.

— У нас гатовыя былі таксама зносіць помнікі, правесці дэкамунізацыі, люстрацыю — я гэта спыніў. І мы ад гэтага выйгралі, — заявіў на мінулым тыдні кіраўнік беларускай дзяржавы.

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў звяртае ўвагу, што ў Беларусі ўсур’ёз ніколі не абмяркоўваліся пытанні посткамуністычнай люстрацыі і адмены савецкіх святаў.

— Калі ў дзевяностыя гады такія размовы і вяліся, то гэта было пры камуністычнай большасці ў гэтым парламенце, таму ніякіх сур’ёзных рашэнняў у гэтым кірунку не магло быць прынята. Так што Лукашэнка нічога не спыніў.

— Чаму ў Беларусі не было дэкамунізацыі?

— Калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, было зразумела, што ён прытрымліваецца пракамуністычных установак. У сваёй ідэалогіі ён «чырвоны», савецкі, таму ў такім ключы і развівалася дзяржаўная інфармацыйная і ідэалагічная палітыка, семеотыка святаў і знакаў. Цяперашнія заявы Лукашэнкі трэба разглядаць не як адрасаваныя унутрыбеларускаму кантэксту, а ў кантэксце складаных узаемаадносін з Расіяй.

— Што меў на ўвазе Лукашэнка, калі казаў, што Беларусь, адмовіўшыся ад дэкамунізацыі, толькі выйграла?

— Калі звярнуцца да ідэалагічнай канструкцыі таго дыскурсу, які тут ужываецца з нагоды дзевяностых гадоў, то маецца на ўвазе нешта накшталт таго, што ў грамадстве як бы ішоў раскол, пэўныя сілы яго нагняталі, адводзілі Беларусь у бок ад добрых савецкіх камуністычных каштоўнасцяў, а Лукашэнка прыйшоў і не дапусціў расколу. І вось мы сёння рухаемся ў правільным кірунку.

— Што на самай справе дае сёння Беларусі захаванне сацыялістычных традыцый і адмова ад дэкамунізацыі?

— Нічога добрага. Гэта дадатковыя выдаткі на ўборку і ўтрыманне ў парадку помнікаў, размыванне нацыянальнай ідэнтычнасці. З-за прысутнасці савецкага у сімвалічнай прасторы гарадоў, у адукацыі, у сістэме святаў, у тым, што дзяцей водзяць да гэтых помнікаў, мы працягваем трансляваць савецкія рытуалы і камуністычную ідэнтычнасць, якая сёння вельмі лёгка выкарыстоўваецца для інфармацыйнага маніпулявання свядомасцю грамадзян і разбурэння нацыянальнай ідэнтычнасці , падрыву адзінства нацыянальнага ўяўлення ў Беларусі. Але гэта і захоўвае раскол у беларускім грамадстве, прыхільнасць архаічным, што цягнулі нас на дно каштоўнасцям і устаноўкам, перашкаджае нармальнаму геапалітычнаму і геаэканамічнаму выбару Беларусі, які неабходна зрабіць у сучасным свеце.

— Калі б раптам улады вырашылі адмовіцца ад савецкай спадчыны, прывяло б гэта да грамадскага абурэння ў нашай краіне?

— Такія рэчы нельга вырашаць наскокам. Для гэтага патрэбен грамадскі дыялог. Цяпер пытанне не толькі ў тым, што гэта тое, што засталося нам у якасці спадчыны ад савецкай гісторыі, але і ў тым, што цяпер ідзе рэвіталізація камуністычнага і савецкага дыскурсу, пераасэнсаванне і спробы знайсці там зерне добрага. Уцягнутыя многія людзі, частка інтэлектуальных і культурных элітаў, якія пазітыўна глядзяць на пэўныя аспэкты савецкай гісторыі. Рэзкія рухі цела ў плане забароны гэтых святаў, зняцця ўсіх помнікаў Леніну і іншым камуністычным героям, хутчэй за ўсё, не прывядуць ні да чаго добрага.

Але мне здаецца, што грамадства як раз такі гатова ад гэтага пазбаўляцца і гэта не будзе для яго чымсьці траўматычным. Калі не рабіць рэзкіх рухаў. За адну ноч не трэба прыбіраць усе гэтыя помнікі. Можа, іх трэба пакінуць, зрабіць з іх турыстычныя аб’екты. Патрэбна грамадская дыскусія.

Паводле Заўтра тваёй краіны

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!