Эксперт: У масках верагоднасць заражэння каронавірусам зніжаецца да 1,5%

Рызыка заражэння зніжаецца да 70%, калі чалавек у грамадскіх месцах знаходзіцца ў масцы.
Пра гэта распавёў дырэктар літоўскага Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу прафесар Саўлюс Чаплінскас, піша Delfi.lt.

Прафесар паведаміў, што дастаткова 15-хвілінных зносін для таго, каб успрымальны чалавек захварэў каронавірусам.

— Але калі чалавек будзе без маскі, то верагоднасць заражэння складае 100%. Калі маска будзе толькі на здаровым чалавеку, верагоднасць заражэння зніжаецца да 70%. Калі ж маска будзе на хворым, то верагоднасць заражэння будзе ўсяго 5%, калі на абодвух — усяго 1,5%, — распавёў Чаплінскас.

Масачны рэжым у сувязі з пандэміяй ўводзяць многія краіны свету. Так, напрыклад, у Іспаніі з сённяшняга дня становіцца абавязковым насіць маскі ў грамадскім транспарце. Па паведамленні мясцовай прэсы, у рамках падрыхтоўкі да гэтага новаўвядзення ўлады падрыхтавалі дадаткова 14 млн масак, якія трэба будзе раздаць мясцовым жыхарам. Частку з іх можна будзе атрымаць прама на прыпынках транспарту, частку раздадуць улады гарадоў, а яшчэ часткау — супрацоўнікі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і іншых арганізацый.

У Францыі і Бельгіі нашэнне масак абавязкова, а парушальнікам «масачнага рэжыму» пагражаюць штрафы.

Без масак пасажыраў не пускаюць у хуткасны цягнік «Еўрастар», які ідзе з Вялікабрытаніі ў Францыю і Бельгію. Улады заявілі, што людзі могуць прыкрываць нос і рот любым эфектыўным спосабам — не толькі пры дапамозе медыцынскіх масак і рэспіратараў, піша Бі-бі-сі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама адзначаў, што звычку насіць маску ў сезон вострых рэспіраторных інфекцый трэба захаваць. Лекары павінны быць у масках і пальчатках заўсёды. Пра гэта ён заявіў у час рабочай паездкі ў Бабруйск.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: