Эксперты прадказваюць, калі можа пачацца другая хваля каронавіруса ў Беларусі

У Беларусі на 19 ліпеня зарэгістравана 66 095 выпадкаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Аб гэтым паведамляецца ў телеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі на 19 ліпеня ачунялі і выпісаныя 58 204 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістравана 66 095 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 мільён 193 тысячы 162 тэсту (каля 10,2 тысячы за апошнія суткі).

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 499 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавируснай інфекцыяй.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі не выключаюць магчымасці другой хвалі COVID-19. Але міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік спадзяецца, што назапашаны вопыт пойдзе на карысць, таму сістэма аховы здароўя будзе да новай хвалі гатовая значна лепш, чым да першай.

Па прагнозах экспертаў, другая хваля ў Беларусі можа пачацца ўжо ў верасні.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: