Экстрэмісцкімі прызнаныя каналы Вольгі Карач і Ігара Макара

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 траўня прызнаў экстрэмісцкімі чарговыя тэлеграм-каналы і два Youtube-каналы, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу МУС.
Вольга Карач, чые каналы ў Telegram і Youtube прызнаныя экстрэмісцкімі / «Еўрарадыё»

Вольга Карач, чые каналы ў Telegram і Youtube прызнаныя экстрэмісцкімі / «Еўрарадыё»

Гэта каналы Вольгі Карач — «Наш дом» (Telegram) і «Наш дом ТБ» (Youtube), а таксама Ігара Макара — «Ігар Макар | афіцыйны канал» (Telegram) і «Ігар Макар» (Youtube). Падставай для такога рашэння сталі матэрыялы ГУБАЗіК МУС.

Паведамляецца, што аўтары і адміністратары гэтых каналаў «заклікалі да ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах, масавых беспарадках, у тым ліку па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, а таксама да захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам і распальвання сацыяльнай варожасці паміж грамадзянамі Беларусі і прадстаўнікамі дзяржорганаў». Таксама ў гэтых каналах нібыта выявілі заклікі да дзеянняў па дэстабілізацыі працы Цэнтрвыбаркама, перашкоду законнай дзейнасці дзяржорганаў, а таксама абразлівыя каментары.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: