ЕС накіраваў Літве 30 мільёнаў еўра на размяшчэнне нелегальных мігрантаў

Еўракамісія вылучыла Літве каля 30 млн еўра — гэта дапамога для размяшчэння нелегальных мігрантаў, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі, паведамляе dw.com. Таксама на гэтыя грошы будуць закупляцца прадметы першай неабходнасці для мігрантаў.

Агульны памер дапамогі павінен скласці 37 мільёнаў еўра. Астатняя частка будзе пералічаная пазней і пойдзе пераважна на даплаты чыноўнікам і ахоўнаму персаналу ў лагерах размяшчэння мігрантаў.

Мігранцкі крызіс на беларускай мяжы доўжыцца ўжо каля паўгода. З тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС ідуць вялізныя плыні нелегалаў, прычым беларускія памежнікі іх не спыняюць. А часта, як сцвярджаюць польскія і літоўскі памежнікі, беларусы нават дапамагаюць мігрантам перайсці мяжу. Дзеянні афіцыйнага Мінска заходнія палітыкі назвалі гібрыднай агрэсіяй, адзначае «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: