Эстонія выдзеліць Літве 100 км калючага дроту для ўмацавання мяжы

Эстонія накіруе ў Літву каля 100 кіламетраў калючага дроту для ўмацавання мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе МУС Літвы.

Раней у Вільні прыпынілі будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю з-за адсутнасці патрэбных матэрыялаў.

Практычна кожны дзень літоўскія памежнікі затрымліваюць дзесяткі мігрантаў. У асноўным гэта ўцекачы з Ірака.

У 2021 годзе літоўскія памежнікі затрымалі 2470 нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі ўехаць у Літву з Беларусі. З іх 1809 мігрантаў былі затрыманыя ў ліпені і 473 — у чэрвені. Гэта ў 30 разоў больш, чым было ў 2020 годзе, калі быў затрыманы ўсяго 81 замежнік. У 2019 годзе пагранічнікамі затрымана 46 нелегальных мігрантаў.

Паводле «Еўрарадыё».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: