Еўрапейскія эксперты не прыедуць на БелАЭС

Дэлегацыя экспертаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) не прыедзе ў Беларусь для наведвання БелАЭС. Пра гэта на пасяджэнні Камітэта Еўрапарламента заявіла еўракамісар па энергетыцы Кадры Сімсан.


Паводле яе слоў, беларускі бок не правёў тэхнічную падрыхтоўчую сустрэчу, што выключае магчымасць для візіту, таму кіраўніцтвам місіі ENSREG было прынята рашэнне адмовіцца ад наведвання пляцоўкі атамнай электрастанцыі, бо такі візіт не мае практычнага сэнсу, перадае REFORM.by.

Разам з тым Еўракамісія працягне ацэнку рэкамендацый, выдадзеных у 2018 годзе па выніках стрэс-тэстаў.

Раней Міністэрства энергетыкі Беларусі анансавала візіт місіі 16-18 снежня. Згодна паведамленню, у склад групы павінны былі ўвайсці эксперты з Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Украіны. «Узначаліць групу генеральны дырэктар Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі (STUK) Петэры Тыйпана», — праінфармавалі ў Мінэнерга.

Дзяржатамнагляд сёння пацвердзіў БелТА, што візіт ENSREG не адбудзецца.

Беларусь завяршае будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці па расійскім праекце «ВВЭР-1200». Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Генпадрадчыкам будаўніцтва АЭС з’яўляецца група ASE.

Фізічны пуск першага энергаблока станцыі адбыўся 20 жніўня, яго ўвод у эксплуатацыю запланаваны на першы квартал 2021 года. Увод у эксплуатацыю другога блока чакаецца ў 2022 годзе.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: