Еўрапейскія гульні без беларускай мовы

Гродзенскія раённыя ўлады праводзяць працы па стварэнні інфармацыйных шыльдаў, якія плануюць усталяваць на аўтатрасе М6 да Еўрапейскіх гульняў. Аднак беларускай мовы на іх не будзе.


Ілюстацыянае фота: sb.by

На іх ёсць месца англійскай, рускай і польскай мовам. У той жа час, беларуская мова там – адсутнічае!

Гэты план чыноўнікаў выклікае насцярожанасць і абурэнне рупліўцаў беларускай культуры і мовы.

Сябра гродзенскай абласной рады Таварыства беларускай мовы Таццяна Савянкова кажа:

— Узнікае пытанне, мы ж беларусы, чаму мы не паважаем у першую чаргу самі сябе? Як нас будуць паважаць тыя, хто да нас едзе. Таму ўносім такую прапанову, што на адным баку інфармацыйнага стэнда павінна быць інфармацыя на беларускай і расейскай мове, а на другім баку на ангельскай і польскай. Так павінен выконвацца наш асноўны закон Канстытуцыя, дзе прапісана, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, а беларуская на першым месцы.

Сябры Таварыства беларускай мовы спадзяюцца, што чыноўнікі перагледзяць планы і на інфармацыйных шыльдах дададуць беларускую мову, пакуль яны не ўсталяваныя.

Нагадаем, што другія Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня сёлета ў Менску ды Заслаўі. Шыльды маюць быць усталяваны ўздоўж трасы Гродна-Менск (М6), а таксама каля найбольш значных культурных і гістарычных аб’ектах Гродзеншчыны.

Паводле Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!