Еўрасаюз дасць на барацьбу з расійскімі «фейкамі» мільён еўра

Кіраўніцтва Еўрапейскага саюза вырашыла штогод выдаткоўваць на супрацьдзеянне расійскай прапагандзе па 1,1 мільёна еўра, піша svaboda.org са спасылкай на The Guardian.
Сродкі ад 2018 году будуць накіроўвацца аператыўнай працоўнай групе ў стратэгічных пытаннях East Stratcom Task Force, што займаецца супрацьдзеяннем расійскай дэзінфармацыі.

Група, створаная Еўрасаюзам у 2015 годзе, публікуе штотыднёвыя «Агляды дэзінфармацыі». Гэта падборкі паведамленняў пра выпадкі скажэння або маніпуляцыі фактамі ў матэрыялах расійскіх СМІ.

Як адзначае BBC, East Stratcom Task Force ў сваёй працы абапіраецца на сетку экспертаў і валанцёраў. Менавіта таму дасведчанасць у «фейках» у інтарэсах Крамля ў той ці іншай краіне залежыць ад колькасці і якасці экспертаў у гэтым рэгіёне.

З наступнага году East Stratcom Task Force пашырыць сваю дзейнасць. Група ня будзе абмяжоўвацца выкладаннем скажоных фактаў, як гэта робіцца цяпер, а пяройдзе да аналізу метадаў распаўсюду ілжывай інфармацыі праз пракрамлёўскія СМІ.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць