Фазел сфатаграфаваўся з Баскавым на «Мінск-Арэне» (фотафакт)

Пры гэтым Міжнародная федэрацыя хакея праводзіць расследаванне адносна Дзмітрыя Баскава.

Фота «Куку».

Як і планавалася, сёння вечарам прэзідэнт ІІХФ наведаў матч першынства КХЛ, у якім мінскае «Дынама» сыстракалася з магнітагорскім «Металургам» (і саступіла 2:4).

Гульню Рэнэ Фазел назіраў з ВІП-ложы «Мінск-Арэны», побач з ім знаходзіўся Баскаў, якога падазраюць у датычнасці да трагічных падзей, што прывялі да смерці Рамана Бандарэнкі.

Пасля Фазел і Баскаў разам сфатаграфаваліся, абняўшы адзін аднаго.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: