Фэст «Кіламетр грамадскай актыўнасці» запрашае на Вялікую жывую бібліятэку

Мерапрыемства адбудзецца 1 чэрвеня.


На Жывой Бібліятэцы можна будзе пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць ежу для разважанняў, навучыцца прымаць і разумець, проста паразмаўляць і паслухаць ці, можа, знайсці людзей, падобных да сябе…

Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце і з Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак. Часта ў дачыненні да Жывых Кніг існуюць стэрэатыпы ў грамадстве, а самі Кнігі прадстаўляюць стыгматызаваныя сацыяльныя групы.

Адкрыць для сябе новыя бакі жыцця, навучыцца крытычна ставіцца да таго, што адбываецца, мець адвагу быць шчырым да іншых людзей і паважаць іх – ці здольныя вы пераадолець гэтую дыстанцыю?

Час: 14:00 – 19:00, 1 чэрвеня 2019.

Месца: Ок16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Прастора даступная для людзей у вазку.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы да 20:00 31 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Паводле adukacyja.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!