FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца

Падчас Чэмпіянату свету па хакеі 2014, які будзе праходзіць у Беларусі да 25 траўня, Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) заклікае больш актыўна распаўсюджваць інфармацыю пра сітуацыю ў краіне.



FIDH стварыла невялікія відэаролікі, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя ў Беларусі і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату, які зараз праводзіцца.

 

 

«Хакей - усё ОК? У Беларусі правы чалавека парушаюцца кожны дзень. Распаўсюдзь гэтае відэа. Не маўчы!» - праваабаронцы заклікаюць карыстальнікаў сацыяльных сетак падтрымаць гэтую акцыю ў Twitter і Facebook.


 

13 траўня быў ​​апублікаваны першы ролік, які распавядае пра выкарыстанне прымусовай працы ў Беларусі.

 

 

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: