Фігуранта «справы Ціханоўскага» Вяргілія Ушака адправілі адбываць суткі за гродзенскі пікет 29 траўня.

Вяргілія Ушака затрымалі сёння на полацкім вакзале, адкуль ён з нявестай збіраўся ехаць у Мінск.
Міліцыянты прад'явілі яму пастанову суда Ленінскага раёна Гродна, па якой яго асудзілі 2 ліпеня на 7 сутак арышту па двух артыкулах КаАП: 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыянтам).

Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што 7 сутак Вяргілій будзе адбываць у Полацкім РАУСе.

Пры гэтым Вяргілій Ушак застаецца ў статусе абвінавачанага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса па "гродзенскай справе", якая звязана з падзеямі на тым самым пікеце 29 траўня. Ён два месяцы правёў у СІЗА і быў вызвалены напрыканцы ліпеня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: