Фігурантаў «справы студэнтаў» пачалі этапаваць у калоніі

Фігурантаў «справы студэнтаў» пачалі этапаваць у калоніі. Гэта адбылося пасля безвыніковай апеляцыі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Гомельская жаночая калонія / gp.by

Гомельская жаночая калонія / gp.by


Моладзевую актывістку і сяброўку Каардынацыйнай рады Алану Гебрэмарыям, былую студэнтку БДУ Таццяну Якельчык, былую студэнту БНТУ Вікторыю Гранкоўскую этапавалі ў гомельскую жаночую калонію. Былога студэнта Ягора Канецкага этапавалі ў трэцюю калонію «Віцьба».

Кася Будзько па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску.

Яна Арабейка, Анастасія Булыбенка, Ксенія Сырамалот, Вольга Філатчанкава і Марыя Каленік знаходзяцца ў СІЗА-3 у Гомелі.

Ілля Трахтэнберг і Глеб Фіцнер утрымліваюцца ў магілёўскай турме №4.

Усяго па «справе студэнтаў» 12 асуджаных. Толькі адзін чалавек, Глеб Фіцнер, прызнаў віну і атрымаў 2 гады калоніі. Астатнія фігуранты — 2,5 гады калоніі.

Летась у дні Народнага ўльтыматуму Святланы Ціханоўскай, 26 і 27 кастрычніка, у беларускіх ВНУ прайшлі масавыя акцыі пратэсту студэнцтва. А праз два тыдні, 12 лістапада, пачаліся затрыманні ў студэнцкай супольнасці.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: