Фігуранту «справы антыфашыстаў» пагражае новы тэрмін?

Вадзім Бойка, які знаходзіцца за кратамі па "справе антыфашыстаў", можа стаць злосным парушальнікам рэжыму. Сябры вязня паведамляюць, што апошні раз ён выйшаў з ШІЗА 5 чэрвеня. Цяпер на яго зноў складзены акт і, верагодна, ён зноў трапіў у ШІЗА ці апынецца там у бліжэйшы час. 


Нагадаем, Вадзім Бойка асаджаны на 4 гады пазбаўлення волі па так званай «справе антыфашыстаў». На волю ён павінен выйсці ўвесну 2020 года.

У нядаўняй тэлефоннай размове з знаёмым Вадзім паведаміў, што адміністрацыя калоніі яго «душыць»: склалі яго акт і хутчэй за ўсё ў бліжэйшы панядзелак зноў адправяць у штрафны ізалятар.

Раней Бойка паведамляў, што сядзеў у ШІЗА ў 2019 годзе ўжо тройчы. На пытанні да адміністрацыі калоніі ці ёсць на ім спагнанні, адказу не атрымліваў.

Паплечнікі Бойкі мяркуюць, што складаючы акты аб непадпарадкаванні, адміністрацыя калоніі плануе распачаць справу па артыкуле 411 КК РБ (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), па якому пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года.

Акрамя таго, Вадзім Бойка мае праблемы са здароўем, яму патрэбна аперацыя на руцэ. Нядаўна знялі гіпс з нагі — быццам выпадкова падвярнуў, але ці так гэта сапраўды — па тэлефоне сказаць не можа. Паводле сяброў Вадзіма, у размове ён таксама распавёў, што мае права «атаварвацца» ў месяц толькі на дзве базавыя велічыні. Да яго рэгулярна прыязджае ГУБАЗіК са спробамі «паразмаўляць».

Вадзіму Бойку патрэбна падтрымка звонку. Напішыце вязню: 

Бойка Вадзім Сяргеевіч
вул. 1-я Завадская д.8
ПК-17, атрад 9
213004 Магілёўская вобл., г. Шклоў

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: