Фільм пра Сянцова, лекцыя пра мастацтва і вайну, фотавыстава пра ромаў — у Мінску

На гэтым тыдні Амбасада Украіны ў Беларусі запрашае наведаць шэраг мерапрыемстваў, якія пройдуць у Мінску.


Лекцыя арт-крытыка, куратара Канстанціна Дарашэнкі «Сучаснае мастацтва Украіны і вайна»


Як украінскія мастакі рэагуюць на сацыяльную сітуацыю ў краіне?
Ці ёсць месца гуманізму ў ваеннай тэматыцы?

Лекцыя Канстанціна Дарашэнкі была падрыхтавана для Універсітэта Вашынгтона і Лі (Лексiнгтон, Віргінія, ЗША). Пасля была прачытана ў PinchukArtCentre (Кіеў) і Адэскім мастацкім музеі.

Канстанцін Дарашэнка – украінскі арт-крытык, куратар сучаснага мастацтва, медыяменеджар, радыёвядучы гутарковай радыёстанцыі Радыё Весці (Украіна). Адзін з пяці самых уплывовых украінскіх арт-куратараў і дзесяці вядучых арт-крытыкаў Украіны 2000-х, па версіі часопіса «Art Ukraine»

10.07 | 19:00
Уваход вольны!

Падзея ў Фэйсбуку.


Фотавыстава «Ромы — гэта мы»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» пры падтрымцы Амбасады Украіны ў Рэспубліцы Беларусь запрашае ўсіх разам з аўтарам праекта – Аляксеем Зінчанка, пражыць адзін дзень у Закарпацкім табары. Наведвальнікі выставы змогуць акунуцца ў незнаёмы для нас побыт і паразважаць над тым, ці гатовыя мы прыняць іншую культуру і сацыяльную ролю, быць адкрытымі і ўлічваць правы меншасці?

Выстава будзе доўжыцца з 12 па 26 ліпеня.

Куратар выставы «Ромы – гэта мы» Канстанцін Дарашэнка:

«"Цыгане – гэта ўпрыгожанне любой краіны", — кажа ўкраінскі спявак, спадкаемца старадаўняй ромскай артыстычнай дынастыі Пётр Чорны. Ён мае на ўвазе зусім не толькі рамантызаваны вобраз вандроўных шукальнікаў волі і забаўляльную функцыю майстроў «нястрымнага свята». Ён усведамляе адрозненне асаблівага жыццеўладкавання, што захоўваецца стагоддзямі яго народам, які жыве як нацыянальная меншасць па ўсім свеце, у асяроддзі магутных культурных і цывілізацыйных уплываў, як каштоўнасць. Як тое, што заўсёды вылучаецца, звяртае на сябе ўвагу, здзіўляе, бянтэжыць і зачароўвае...

Ромы – увасабленне ўнікальнай, неўсведамлёнай імі самімі моцы антыглабалізму, бо, у пераважнай большасці, насуперак усім спакусам цывілізацыі з яе камфортам, працягваюць выбіраць архаічную традыцыю, грэбуючы сацыяльнымі ліфтамі, выгадамі найноўшых тэхналогій і лічбавай рэальнасці. Не дзіўна, што іх жыццё прыцягвае ўвагу, жаданне глядзець у iх, як у людзей. Менавіта за гэтым Аляксей Зінчанка паехаў у ромскі табар на Закарпацці і менавіта гэта ён злавіў у сваіх фотаздымках: чалавечыя пачуцці, эмоцыі, характары, побыт без тэхналагічных або сацыяльна сканструяваных напластаванняў. Работы Зінчанка раскрываюць нам, што прастата ня ёсць дзікунства, што беднасць і непераборлівасць – не аўтаматычны сінонім гора, што прыгажосць чалавека не залежыць ад яго дагледжанасці і зробленасці. Мастак не стварае штучнай ідыліі, не прапаноўвае і экзатызіруючага каланіяльнага погляду на аб'ект сузірання. У яго цыкле прысутнічаюць і смутак, і стомленасць, і злосць. Асноўнае ж – выразная ромская вітальнасць».

Уваход па квітках у галерэю. Адкрыццё – 12.07.2019 19:00

Па клубных картках Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» уваход вольны!

Падзея ў Фэйсбуку.


Паказ фільма пра Алега Сянцова «Этапам праз паў-зямлі»


13 ліпеня дзень нараджэння ўкраінскага рэжысёра, палітвязня Алега Сянцова. Ён сядзіць у расійскай калоніі ўжо пяць гадоў. Яго, крымчаніна, адправілі адбываць пакаранне спачатку ў паўночную Якуцію, а потым перавезлі ў Запалярны горад Лабытнангі.

У 2018 годзе hromadske.ua выпусцілі дакументальны фільм «Этапам праз паў-зямлі. Гісторыя заключэння Сянцова і Кольчанкі» — пра іх крымінальную справу, пра сем'і і жыцці, і гарады Расіі, у якіх яны пабывалі не па сваёй волі.

14 ліпеня, у нядзелю, РосУзник і Посольство України в Республіці Білорусь прапануюць сустрэцца і разам паглядзець гэты фільм. На мерапрыемстве мы пагаворым пра важнасць падтрымкі для палітвязняў і як пісаць ім лісты. Там жа вы зможаце падпісаць паштоўкі для Алега Сянцова і іншых палітвязняў.

Месца: вул.Машэрава 8, корп.9, другі паверх, прастора Другі паверх / The Second Floor

Час: 14 ліпеня, 18:00

Падзея ў Фэйсбуку.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!