Фядута сыходзіць з "Гавары праўду!"

Лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў 10 студзеня вызваліў ад пасады свайго намесніка Аляксандра Фядуту.



Аляксандр Фядута. Фота: Максім Гацак, Telegraf.by


Лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў 10 студзеня вызваліў ад пасады свайго намесніка Аляксандра Фядуту. Па словах Аляксандра Фядуты, тут ніякіх падтэкстаў няма, бо ён ужо год не мог выконваць свае абавязкі ў сувязі з прафесійнай занятасцю, станам здароўя і ўзмоцненай працай па завяршэнні доктарскай дысертацыі.

"Скончылася мая праца ў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду»", — напісаў палітык у сваім блогу.

Разам з тым Аляксандр Фядута напісаў, што застаецца прыхільнікам Уладзіміра Някляева і гатовы прыняць пасільны ўдзел у яго прэзідэнцкай кампаніі, калі ён вырашыць балатавацца ў 2015 годзе. "Іншага кандыдата я па-ранейшаму не бачу. І з іншым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ў 2015 годзе я працаваць не буду", — падкрэсліў ён.

Як паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Фядута быў асуджаны 20 траўня 2011 года па "справе 19 снежня" на два гады абмежавання волі ўмоўна. Пры гэтым да 8 красавіка 2011 года ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ.

telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!