Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні». Адпаведны ліст быў накіраваны ў офіс EBU.


«Не, мы не хочам пазбаўляць Беларусь “Еўрабачання”. Мы хочам, каб Белтэлерадыёкампанія не мела ніякага дачынення да ўсяго, што мае назву “Еўрапейскі”, таму што гэты будынак не ў Еўропе. Ён на тэрыторыі Зла», - перадае REFORM.by са спасылкай на Facebook прадстаўніка Фонду Сяргея Будкіна.

Паводле яго слоў, мэта кампаніі – не дапусціць удзелу прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацыі «Еўрабачання», запланаваным на 15 сакавіка ў Ратэрдаме і выключыць Белтэлерадыёкампанію з EBU.

«БТ на сёння — гэта не СМІ, а інструмент палітычнага ціску і прапаганды, пры дапамозе якіх у грамадстве распальваецца варожасць. Яны звальняюць сваіх супрацоўнікаў проста за допісы ў сацсетках, скасоўваюць кантракты за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, як гэта здарылася з пераможцамі нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2020” VAL.musicproject», — піша Будкін.

Будкін нагадвае, што кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі ўключаны ў санкцыйныя спісы ЕС, але ў той жа час ён узначальвае беларускую дэлегацыю на «Еўрабачанні». «Хіба гэта не дзіўна, — пытаем мы ў дырэкцыі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў сваім лісце. І тлумачым, што працяг супрацоўніцтва з гэтым вяшчальнікам нясе сур'ёзныя рэпутацыйныя рызыкі», — піша Будкін.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: