Фонд спартыўнай салідарнасці будзе дамагацца пераносу з Беларусі этапу Кубка свету па фрыстайле

Раней ФСС паспяхова ініцыяваў пакаранне для кіраўніцтва беларускага НАК, а цяпер працуе над пераносам з Мінска хакейнага чэмпіянату свету, а таксама для санкцый у адносінах да галоўных чыноўнікаў Беларускай федэрацыі футбола.
Аляксандр Апейкін

Аляксандр Апейкін

Фонд спартыўнай салідарнасці будзе дамагацца пераносу з Беларусі этапу Кубка свету па фрыстайле.

— У лютым у Беларусі павінен прайсці этап кубка свету па фрыстайле,распавёў выканаўчы дырэктар Фонду Аляксандр Апейкін у інтэрв'ю dw.com. — Тут сітуацыя досыць напружаная: у беларускім фрыстайле пад дыскрымінацыю трапілі чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская і Мікалай Казека — легендарны трэнер, які выхаваў чатырох алімпійскіх чэмпіёнаў.

У цэлым уся каманда па фрыстайле не хавала сваю пазіцыю, яны напісалі некалькі лістоў пратэстнага характару за подпісам усяго калектыву.

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту валодае гэтай інфармацыяй і разумее, што ў такіх умовах нельга праводзіць этап кубка свету. Мы таксама будзем дамагацца яго пераносу. Спаборніцтвы міжнароднага плана не павінны праходзіць у краіне, у якой грубейшым чынам парушаюцца правы чалавека.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: