Форварда зборнай Беларусі А.Касціцына дыскваліфікавалі за ўдар у галаву расіяніна

Форвард зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Касціцын дыскваліфікаваны на адну гульню чэмпіянату свету — 2015.



Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).

Касціцын, найлепшы бамбардзір зборнай, пакараны за ўдар у галаву форварда расійскай зборнай і СКА Віктара Ціханава ў матчы, што прайшоў 9 мая. Такім чынам беларускі форвард не згуляе супраць каманды Фінляндыі 11 мая.
Інцыдэнт адбыўся ў другім перыядзе сустрэчы, якая завяршылася з лікам 7:0 на карысць расіян. Падчас матчу Касціцын атрымаў 2 хвіліны малога і 10 хвілін дысцыплінарнага штрафу.
 
 
Ціханаў пазбег сур'ёзнай траўмы і працягнуў гульню.
 
 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: