Фотафакт: ахвочых памаліцца ля Адміністрацыі Лукашэнкі чакаюць аўтазакі

Сабрацца ў панядзелак 15 красавіка ў 18.00 на малебен каля адміністрацыі Лукашэнкі заклікаў Беларускі нацыянальны кангрэс.

"Разам памолімся за збаўленне нашай краіны ад злога, і за кінутых за краты абаронцаў веры — Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Максіма Вінярскага. Прыходзьце з крыжамі, свечкамі і абразамі. Абаронім нашу веру. Слава Ісусу Хрысту! Жыве Беларусь!", — гаворылася ў паведамленні БНК.


  

 Адбыліся першыя затрыманні. 

“Нас з Марынай затрымаў амап каля рэзідэнцыі, прама пад танкам, забралі пашпарты”, — паспеў напісаць у фэйсбуку Вячка Касінер.

Стала вядома таксама, што арыштаваны каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!