Фотафакт: чэргі па пітную ваду ў Мінску

Жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы сёння скардзяцца на непрыемны пах вады, якая цячэ з кранаў. Пакуль «Мінскводаканал» спрабуе вырашыць праблему, паралельна для мінчан арганізавалі падвоз пітной вады з падземных крыніц у цыстэрнах. 
Фота Генадзя Кеснера

Фота Генадзя Кеснера

Цяпер задзейнічана 4 цыстэрны, яны знаходзяцца на вул. Янкоўскага, вул. Рафіева, вул. Сухараўскай і вул. Ясеніна. Карэспандэнт «Новага Часу» Генадзь Кеснер сфатаграфаваў чэргі па ваду ў Малінаўцы.

«У крамах людзі раскупаюць пітную ваду. Некаторыя становяцца ў чаргу па бясплатную ваду па другім разе. У грамадскіх прыбіральнях вісяць абвесткі з просьбамі не карыстацца вадой "праз аварыю"», — паведамляе ён.

Фота Генадзя Кеснера

Як пісаў раней тэлеграм-канал Мінгарвыканкама «Минск.Официально», у выпадку паступлення званкоў ад жыхароў горада з іншых адрасоў, бочкі з вадой накіруюць і туды. Калі спатрэбіцца, для гэтага задзейнічаюць тэхніку іншых прадпрыемстваў.

З раніцы лабараторыя прадпрыемства «Мінскводаканал» выканала пашыраны адбор пробаў вады ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёне. Акрамя паказчыка па паху, які знаходзіцца ў верхняй дапушчальнай мяжы, астатнія характарыстыкі якасці вады цалкам адпавядаюць патрабаванням санітарных нормаў.

Антон Галаскок, начальнік вытворчасці «Мінскводаправод», распавёў:

«Моцны пах на ачышчальнай вадаправоднай станцыі, якая падае ваду ў Маскоўскі і Фрунзенскі раёны, звязаны з высокімі тэмпературамі, якія ўсталяваліся ў апошнія дні. Разлічваем, што ў бліжэйшы час пах будзе лакалізаваны, і да канца дня спажыўцы атрымаюць ваду без паху».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: