Фотафакт: Чыж прыйшоў паглядзець, як гуляе мінскае футбольнае «Дынама»

Бізнэсмен Юрый Чыж прыйшоў на матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі «Дынама» (Мінск) — «Граніт», што праходзіць на стадыёне «Трактар», піша Прессбол.
Фотаздымак Прэсбола

Фотаздымак Прэсбола


З сакавіка гэтага года Чыж быў у СІЗА КДБ па абвінавачанні ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. 14 верасня яго выпусцілі ў сувязі з прызнаннем віны і выплатай кампенсацыі шкоды.

Раней Юрый Чыж быў старшынёй назіральнага савета “Дынама”. Пасля арышту на гэтую пасаду прызначылі яго сына Сяргея. Тым не менш Чыж-старэйшы наведаў гульню “роднай” каманды пасля вызвалення. Дарэчы, дынамаўцы разграмілі сваіх сапернікаў з лікам 5:0.

Фотаздымак Прэсбола

Фотаздымак Прэсбола

Паводле Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: