Фотафакт: як у Гродне вайскоўцы расійскіх гасцей сустракаюць

Незвычайную сітуацыю здолеў зняць карэспандэнт Hrodna.life 7 верасня. Каля Штаба арміі на вулiцы Ленiна падпалкоўнік Узброеных сіл Беларусі сцяг сваёй краіны ў машыне схаваў, а пад шкло павесіў сцяг Расіі.
Афіцэр патлумачыў, што такім чынам ён сустракае гасцей з Расіі, якія прыедуць на вучэнні Захад-2017.



Нумары аўто былі магілёўскія. Акрамя сцяга ў афіцэра на сядзенні вісела кепка з надпісам “РОССИЯ”.

Даведка

Вучэнні Захад-2017 пачнуцца 14 верасня і працягнуцца да 20 верасня. Яны пройдуць на шасці ваенных палігонах: пад Лепелем, Барысавам, на палігоне Ласвіда каля Віцебска, каля Асіповіч, на палігонах ваенна-паветраных сілаў каля Ружан і Даманава.
У вучэннях будзе ўдзельнічаць каля 10 200 ваеннаслужачых: 7200 ад Узброеных сіл Беларусі і каля 3000 ад Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана да 680 адзінак баявой тэхнікі.

hrodna.life

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: