Фотафакт: на афіцыйным мерапрыемстве беларускі сцяг паставілі ўверх нагамі

Гэта хутка заўважылі гледачы трансляцыі.
mogilev.online

mogilev.online

Падчас падпісання дакументаў на сумеснай калегіі міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі ў Маскве беларускі дзяржаўны сцяг паставілі ўверх нагамі. Гэта бачна на скрыншотах з тэлетрансляцыі. Абураныя інтэрнэт-карыстальнікі дзеляцца эмоцыямі ў сацыяльных сетках.

«Гляджу тэлевізар і абураны. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь не заўважыў што дзяржаўны сцяг няправільна ўстанавілі», — напісаў у фэйсбуку дэпутат Мінгарсавету Эдуард Кузняцоў.


У Беларусі неаднойчы ўзнікалі выпадкі з няслушным вывешваннем дзяржаўнага сцяга.

Паводле facebook.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!