Фотафакт: над Брэстам запусцілі верталёт з чырвона-зялёным сцягам

Відавочна, гэта частка адказу ўлады на шматтысячныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. Такая сабе разынка. Цвіком адказу на сёння задуманы быў мітынг у Брэсцкай крэпасці, на які давялося зганяць-звозіць з усёй вобласці. Верталёт таксама гойсаў то да крэпасці, то на другі край горада.

Верталёт быў ваенны. На фота бачнае ўзбраенне, падвешанае на пілоне, чырвоная зорка ў белай акантоўцы, нумар, чырвона-зялёны сцяг на корпусе, такі самы, як на тросе знізу, і характэрная камуфляжная афарбоўка. Месцічы выказвалі меркаванне, што зноў 38-я дэсантная “шораху наводзіць”. База дэсантнікаў у самім горадзе, і вайсковы палігон “Брэсцкі” побач.


Фота аўтара

 

 

 

 

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: