Фотафакт: плот у парку Чалюскінцаў у Мінску «заміраточыў»

На плату Парку Чалюскінцаў 8 сакавіка з'явілася інсталяцыя, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня.


Плакаты на ёй нагадваюць пра сапраўдны сэнс свята і звяртаюць увагу на існуючыя ў грамадстве праблемы: гвалт над жанчынай і дыскрымінацыя па гендарнай прыкмеце. «Месца жанчыны там, дзе вырашыць сама жанчына», — напісана на плакатах.

Інсталяцыя нагадвае, што 8 сакавіка — гэта «не Свята кветак, духоў і падарункавых сертыфікатаў. Што гэта свята не пра жаночасць, простае жаночае шчасце, а Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя магчымасці, правы і эмансіпацыю!».

Плакаты зроблены пераважна ў фіялетавых колерах. Гэты колер гістарычна з'яўляецца сімвалам барацьбы жанчын за роўныя правы і свабоды. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!