Фотафакт: праз моўную памылку курцам ў Беларусі паабяцалі святасць

«Пакутніцкую смерць» прадракае Міністэрства аховы здароўя на пачках цыгарэт.
Чарговы моўны кур'ёз паўстаў праз непісьменнасць. На пачках беларускіх цыгарэт з'явіліся новыя застрашаючыя карцінкі з кароткімі паведамленнямі пра тое, што пагражае курцам. На адным з малюнкаў Міністэрства аховы здароўя прадракае «пакутніцкую смерць», няправільна перавёўшы з рускай мовы «мучительную смерть». У выніку выйшла «пакутніцкая». А правільна па-беларуску павінна быць «пакутлівая».

Памылка з'яўляецца не толькі пацешнай, але і грубай, піша Katolik.life: бо пакутніцтва ў каталікоў і ў цэлым у хрысціянстве — гэта адна з падстаў для прызнання чалавека святым. А курэнне, акрамя шкоды здароўю, нічога добрага не прыносіць.


Паводле kp.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2017-11-16 19:10:43
А што ж будзе алкашам? Адразу рай?