Фотафакт: Сцены ў Мінску «міраточаць» Мясніковічам

Адразу дзве сцяны ў Мінску явілі вобраз былога прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Адзін з малюнкаў з'явіўся на месцы зафарбаванага партрэта Марыяны Шчоткінай.
«Дождж» з малюнкаў Міхаіла Мясніковіча з'явіўся ў двары дамоў на праспекце Незалежнасці, дзе раней красавалася былы міністр працы і сацыяльнай абароны. Фота упрыгожанай сцены размясціў у сваім Фэйсбуку KYKY.ORG

Характэрна, што старшыня Савета Рэспублікі з'явіўся таксама на сцяне дома на вуліцы Дружнай. Подпіс побач з выявай абвяшчае «Гэта я ўвёў дарожны падатак». Па дадзеных блога Signal project, Мясніковіча намалявалі раніцай 15 сакавіка. Мінакі актыўна фатаграфуюць карыкатуру і робяць сэлфі з ёй.

Нагадаем, адной з першых на сцяне ў двары дамоў на праспекце Незалежнасці з'явілася Мар'яна Шчоткіна з подпісам «Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных». Гэта адбылося ў ноч на 5 сакавіка. Праўда, ужо на наступны дзень стрыт-арт злупілі, пакінуўшы ад Шчоткінай толькі туфлі.

А ў панядзелак раніцай над туфлікамі з'явіўся надпіс «Ну вы ж самі ўсё разумееце».

Раніцай 12 сакавіка ў Мазыры каля рынка «Истпал» з'явілася графіці са Шчоткінай і Мясніковічам.


Паводле gazetaby.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!