Фотафакт: у Гомелі пачалі мантаж скандальнага флагштока

У Гомелі пачалі мантаж флагштока коштам 1,5 млн рублёў. Пры гэтым, за чый кошт — дагэтуль не вядома.
Фота размясціў телеграм-канал «Тыповая Беларусь».

Нагадаем, пра жаданне ўладаў усталяваць флагшток вышынёй да 60 метраў на плошчы Леніна стала вядома ў студзені гэтага года. Гамяльчане былі супраць «залатой» будоўлі, стварылі петыцыю, якую падпісалі больш за 4,5 тысяч чалавек, аднак гэта не дапамагло. У канцы ліпеня ўлады заявілі: «флагштоку быць», адзначыўшы, што праект рэалізуецца не за бюджэтныя сродкі. Хто менавіта аплаціць будаўніцтва, так і не было агучана.

Паводле gomel.today

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: