Фотафакт: у абменніках Мінска з'явіліся невялікія чэргі

Увечары 14 студзеня ў абменніках у Мінску з'явіліся невялікія чэргі — па 4-6 чалавек.



euroradio.by


Карэспандэнт Еўрарадыё заўважыў іх, як мінімум, у трох абменных пунктах. Большасць людзей набывалі невялікія сумы ў валюце: па 50-150 долараў. Былі і тыя, хто здаваў валюту, але яшчэ меншыя сумы: 10-20 долараў. У той жа час, ва ўсіх трох абменніках долары былі.

14 студзеня курс долара ў Беларусі перавысіў мяжу ў 20 тысяч рублёў. Па абедзе стала вядома, што БСБ Банк прыпыніў магчымасць здымаць долары з валютных картак. Таксама немагчыма перавесці з рублёвай карткі на валютную больш за 50 долараў. Пра такія абмежаванні ў іншых банках пакуль нічога невядома.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: