
Яну затрымалі ўчора каля 15:40 у дварах ля дома па вуліцы Прытыцкага, 72. Як паведамілі відавочцы, за ёй гналіся блізу чатырох чалавек у аліўкавай форме, бо журналістка, верагодна, здымала спецтэхніку. Дзяўчыну даставілі ў Ленінскае РУУС, адкуль ёй дазволілі патэлефанаваць маці.
Суддзя Юлія Шут вядомая тым, што адпраўляла на суткі журналістку «Зялёнага парталу» Насту Захарэвіч. Раней яна судзіла грамадскую актывістку Ганну Шапуцьку. За гэты год Юлія Шут асудзіла па «палітычных» артыкулах(23.34, 23.4) 106 чалавек, з іх 56 адправіла на суткі.