Фотасесія з «Пагоняй»: пяць гадоў таму быў адлічаны кадэт Гваздзёў

Памятаеце, гэта фота? Пяць гадоў таму хлопцаў хацелі адлічыць за майкі з "Пагоняй", але салідарная падтрымка грамады іх адстаяла.

16 кастрычніка 2015 года адзін з навучэнцаў Ястрамбельскай школы-інтэрната выклаў у суполцы «Мая краіна Беларусь» Вконтакте фота чатырох кадэтаў 3 курса, якія прадэманстравалі майкі з «Пагоняй». Здымак разляцеўся па сацыяльных сетках і трапіў у СМІ. 

Пасля адзін з кадэтаў расказаў пра тое, чым скончылася фотасесія кадэтаў у майках з «Пагоняй». Учынак кадэтаў займеў наступствы: навучэнца, які апублікаваў фота, адлічылі на наступны дзень. Астатніх рыхтаваліся. Кадэт расказаў, што аднакласнікі «стаяць за іх да апошняга».
 
— Асабіста для мяне «Пагоня» — наша гісторыя. Мы павінны любіць нашу гісторыю і герб, — патлумачыў навучэнец.

Аднакласнікі хлопцаў, якія сфатаграфаваліся ў майках з "Пагоняй", распавялі, што ў той жа дзень, калі фота з'явілася ў "Нашай Ніве", пра гэта стала вядома адміністрацыі.

Дырэктар вучэльні Аляксандр Калько, маўляў, быў проста раз'юшаны — прайшло ўсяго пару дзён пасля выбараў, а яго навучэнцы выкладваюць у Інтэрнэт Фота з "Пагоняй". Магчыма, ён баяўся, што ў нелаяльнасці абвінавацяць яго самога. У школу нават выклікалі міліцыю. Аднак тыя адмовіліся займацца справай.

Пасля хуткага разбору дырэктар дамогся прызнання аб тым, хто ж апублікаваў фота ў інтэрнэце — гэта Мікіта Гвоздзеў, які на фатаграфіі другі справа. Яму паведамілі аб адлічэнні.

Лёс астатніх таксама заставаўся нявызначаным — дырэктар вучэльні быццам бы сказаў бацькам хлопцаў «рыхтавацца» да адлічэння.

Але інфармацыя пра рэпрэсіі супраць юнакоў распаўсюдзілася ў СМІ. У краіне разгарнулася акцыя падтрымкі юных патрыётаў Беларусі з тэгам # ПагоняПобач. Свае фота з нацыянальным беларускім гербам апублікавалі тысячы людзей, у падтрымку хлопцаў выказалася Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, назваўшы іх "сапраўднымі будучымі афіцэрамі". У Ястрамбель з'ехаліся карэспандэнты.

Пакаранне школьнікаў-кадэтаў за беларускі патрыятызм нагадала ўсім змрочныя гады іншаземных акупацый.

Аднакласнікі Мікіты расказалі, што дырэктар вучэльні забраў назад свае словы пра адлічэнне трох хлопцаў. Кадэты таксама распавялі, што дырэктар выбачыўся перад Мікітам Гвоздзевым і ягонымі бацькамі за рэзкую рэакцыю і прасіў хлопца вярнуцца ў Ястрамбель.

Цікава, а дзе зараз хлопцы з гэтай фатаграфіі, кім яны сталі?

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: