Франак Вячорка: Лукашэнка неўзабаве зробіць памылку, якая разваліць сістэму

Дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка ў эфіры «Настоящего времени» расказаў пра 6 магчымых сцэнараў развіцьця сітуацыі ў Беларусі і патлумачыў, чаму ў спісе няма сёмага, пры якім Лукашэнка застаецца, пратэсты сціхаюць і наступныя выбары праходзяць праз 5 гадоў.


— На самай справе Лукашэнка сябе зараз адчувае настолькі няўпэўнена, што, я думаю, ён у нейкі момант, нават, можа, бліжэйшымі тыднямі зробіць якую-небудзь памылку, якая проста разваліць гэтую сістэму к чарцям, — адзначае Вячорка, якога цытуе «Радыё Свабода».

— Чаму вы думаеце, што Лукашэнка сябе адчувае няўпэўнена? Ён гаворыць пра ўсё на нарадах даволі бойка.

— Ён займае інфармацыйную прастору: ён робіць вельмі дзіўныя заявы, публікуе пастаянна нейкія праслушкі паміж Польшчай і Нямеччынай, праслушку са штабу Ціханоўскай. Ён хоча, каб на яго пастаянна звярталі ўвагу, таму ён робіць нешта гучнае, каб не згубіцца. Ён разумее, што як толькі з парадку дня сыдзе, адразу ён перастае быць прэзідэнтам у краіне. Інфармацыйны парадак дня — гэта гарантыя яго легітымнасьці. Але мы ж маем зносіны з сілавікамі, якія сыходзяць, з вайскоўцамі, якія сыходзяць, з бізнэсоўцамі, якія думаюць, як бы сысці. І мы адчуваем, што там усё трашчыць па швах і ўсе думаюць, як бы ўцячы з гэтага тонучага карабля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: