Freedom Award — Святлане Ціханоўскай

Выданне Politiken уручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду Freedom Award.



Штодзённая газета Politiken, адна з найбуйнейшых і найбольш уплывовых у Даніі, уручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду Freedom Award.

Святлана Ціханоўская выказала падзяку і адзначыўшы, што ўсе ўзнагароды, якія яна атрымлівае, насамрэч адрасаваныя беларускаму народу.

"Для мяне гэта вялікі гонар. Гэтая ўзнагарода належыць усім беларусам, жанчынам і мужчынам, студэнтам і пенсіянерам, якія штодня дэманструюць неверагодны гераізм і мужнасць у барацьбе за свае правы і свабоды. Гэтая ўзнагарода таксама належыць дзвюм іншым выдатным моцным жанчынам: Марыі Калеснікавай і Вераніцы Цапкала, якія сталі для беларусаў сімвалам пераменаў.

Свабода — галоўная Еўрапейская каштоўнасць. Гэтую каштоўнасць часта ўспрымаюць як належнае, замест таго, каб шанаваць яе. Тысячы беларусаў кожны дзень змагаюцца за сваю свабоду, за права пратэставаць, галасаваць, удзельнічаць у палітычным жыцці сваёй краіны, абіраць лідара дзяржавы».


Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: