Фудшэрынг па-беларуску: у Мінску рэшту ежы з рэстаранаў можна забраць праз Telegram-бот

У Мінску з'явіўся Telegram-бот «Забраць ежу», падобны на «Смачнаежка», але кавярні там будуць прапаноўваць забраць ежу бясплатна.
Каб бачыць прапановы устаноў, трэба націснуць кнопку start ў канале. Як толькі рэстаран апублікуе аб'яву аб даступных для перадачы прадуктах, вам прыйдзе паведамленне, у якім будзе ўказана назва рэстарана, назвы прадуктаў, іх колькасць, а таксама час, у які можна іх забраць. Пад паведамленнем будуць дзве кнопкі: «Забраць» і «Інфармацыя». Калі вы хочаце забраць ежу, трэба будзе пазначыць свой кантакт і сацыяльны статус — некаторыя кавярні будуць аддаваць ежу толькі людзям пэўнага сацыяльнага статусу.

Стваральнікі сэрвісу падкрэсліваюць, што ўсе прадукты, якія перадае рэстарацыя, не пратэрмінованы, адпавядаюць даце тэрміну прыдатнасці і прыдатныя да ўжывання.

Фудшэрынг (ад англ. Food «ежа», sharе «дзяліцца») — гэта рух па выратаванні прыдатных да ўжывання прадуктаў. Людзі дзеляцца нармальнай ежай, якую па нейкіх прычынах не з'ядуць, каб яна не трапіла ў сметнік.

Па дадзеных ААН, у свеце штогод выкідваецца больш за 1,3 мільярда тон прадуктаў. Каля траціны ежы, што вырабляецца, ператвараецца ў адыходы. Пры гэтым колькасць галадаючых перавысіла 124 мільёны чалавек. У шырокіх маштабах фудшэрынг дазволіў бы захоўваць экалагічны баланс і берагчы прыродныя рэсурсы.

У некаторых краінах адкрываюцца спецыяльныя ўстановы на аснове фудшэрынга. У Бельгіі ёсць рэстараны, дзе стравы рыхтуюць з рэшткаў прадуктаў. У Вялікабрытаніі і Даніі адкрыліся крамы, у якіх па прынцыпе «заплаці, колькі можаш» прадаюць ежу, спісаную іншымі супермаркетамі, напрыклад з-за хібаў упакоўкі або хуткага заканчэння тэрміну прыдатнасці. Вядома, гаворка ідзе толькі пра бяспечныя, усё яшчэ прыдатныя ў ежу прадукты.

Паводле the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: