Футбаліст БАТЭ: не людзі, а звяры. А потым нам скажуць, што ніякіх фактаў і доказаў няма

Нападаючы барысаўскага БАТЭ Мікалай Сігневіч прокаментаваў гісторыю беларускі, якая сцвярджае, што яе згвалтавалі сілавікі.
Фота fcbate.by

Фота fcbate.by

Футбаліст Мікалай Сігневіч у сторыс свайго інстаграма падзяліўся меркаваннем аб расповядзе беларускі шведскаму выданню ETC, якая заявіла, што яе згвалтавалі дубінкай, магчыма, сілавікі.

У пацярпелай ёсць медыцынскае пацвярджэнне таго, што здарылася, піша «Трыбуна».

«Немагчыма чытаць. Не людзі, а звяры. А потым нам скажуць, што ніякіх фактаў і доказаў няма, затое калі хтосьці намалюе бчб, яму дадуць крыміналку на некалькі гадоў. 0 крымінальных справаў па фактах катаваньняў, здзекаў і інш.» — напісаў Сігневіч.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: