Футбольнага заўзятара будуць судзіць за надпіс на шапцы. Суд «засакрэчаны»

Жыхара Воршы вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці ў дачыненні працаўнікоў міліцыі. 28 жніўня ў раённым судзе адбудзецца разгляд справы, паседжанне адбудзецца ў зачыненым рэжыме.
Фінал Кубка Беларусі, 2017 г. Ілюстатыўнае фота www.pressball.by

Фінал Кубка Беларусі, 2017 г. Ілюстатыўнае фота www.pressball.by

Суд — гэта наступствы інцыдэнту, які меў месца ў чэрвені на футбольным матчы мясцовай каманды футбольным клубам «Ліда». Аднаму з міліцыянтаў не спадабаўся надпіс на шапцы хлопца — там была абрэвіятура на англійскай мове, значэнне якой можна перакласці як «Усе копы — ***».

На патрабаванні міліцыі зняць шапку, заўзятар не адрэагаваў, за што і быў выведзены са стадыёна. Аднак на гэтым інцыдэнт не быў вычарпаны. Міліцыянты працягнулі настойваць на тым, што непажаданыя для іх надпісы трэба прыбраць. У выніку чаго мужчыну затрымалі і абвінавацілі ў нецэнзурных выказваннях і непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Імаверна, што аршанскі міліцыянты вырашылі раз і назаўсёды прыбраць са стадыёнаў абразлівыя для сябе надпісы, таму выслалі запыт на экспертызу ў Віцебск. Акрамя англамоўнай абрэвіятуры, праваахоўнікі прасілі даць ацэнку яшчэ адной, вядомай з савецкіх часоў.

Згодна з заключэннем эксперта — дырэктара Віцебскага філіялу Міжнароднага ўніверсітэту «МІПСА», кандыдата гістарычных навук, дацэнта Аляксандра Дзядзінкіна, згаданыя абрэвіятуры ўтрымліваюць інфармацыю, якая накіравана на распальванне варожасці па сацыяльнай прыкмеце.

Адпаведнае заключэнне перадалі ў аршанскі суд, а копію скіравалі ў Міністэрства інфармацыі дзеля ўключэння абрэвіятураў у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.


belsat.eu



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-08-29 06:19:17
Міліцыянты чытаюць па амерыканску? Гэта нешта новае.А па-кітайску ці на іўрыце? А копы, між іншым, - па беларуску не менты , а кучкі сена.