Gazeta Wyborcza: Каля магіл жаўнераў Арміі Краёвай пабудуюць кароўнік

Жыхары беларускай мясцовасці Сурконты абураныя будаўніцтвам кароўніку ў некалькіх метрах ад могілак жаўнераў Арміі Краёвай. Дырэкцыя меркаванне жыхароў ігнаруе, а ідэолагі не бачаць у гэтым нічога кепскага, піша "Gazeta Wyborcza".



Яшчэ нядаўна могілкі знаходзіліся сярод поля, а ад суседняй гаспадаркі з адным кароўнікам яго аддзяляла каля 150 метраў. Аднак летась калгас Болцішкі вырашыў гаспадарку пашырыць. Сёння раскапаная зямля знаходзіцца ўсяго за 30 метраў ад магіл.

Суседства кароўніка абражае пахаваных у Сурконтах польскіх жаўнераў, — гаворыць старшыня Таварыства жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі Вераніка Себасціяновіч.

Прадстаўнікі калгасу праблемы не бачаць:

Гаспадарка будзе ў 50-ці метрах ад магіл, — кажа намесніца старшыні калгасу Святлана Вількевіч. — З боку могілак будзе галоўная ўязная брама, а падворак для кароў будзе далей.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: