Google дазволіў карыстальнікам Gmail адпраўляць лісты, якія знішчаюцца самі

Google увёў функцыю адпраўкі «самазнішчальнага» электроннага ліста для ўсіх карыстальнікаў пошты Gmail, пра гэта піша «Інтэрфакс» са спасылкай на паведамленне кампаніі.
Цяпер уладальнікі паштовага акаўнта Google пры адпраўцы ліста могуць пазначыць дату, калі ён павінен будзе аўтаматычна выдаліцца з паштовай скрыні і сервераў кампаніі. Тэрмін, у які ліст выдаліцца, можна выбраць самастойна — ад аднаго дня да пяці гадоў.

Для таго, каб уключыць гэты рэжым, карыстальнік павінен зайсці ў пошту, націснуць кнопку «Стварыць». У ніжняй частцы экрана павінен з'явіцца маленькі абразок у выглядзе замка з гадзінамі на ім. Трэба клікнуць на гэты значок і абраць час, калі ліст павінен быць выдалены. Далей трэба націснуць кнопку «Save». Цяпер адпраўлены ліст аўтаматычна выдаліцца ў паказаны карыстальнікам час. Адлік часу пачынаецца ў момант адпраўлення ліста.

Таксама Google устанавіў абмежаванні, пры падключэнні якіх адрасант зможа забараніць атрымальніку перасылаць яго ліст, раздрукоўваць і капіяваць тэкст, які змяшчаецца ў ім. Пры гэтым адпраўлены праз Gmail ліст можна будзе рэдагаваць, што дазволіць карыстальнікам выправіць памылкі друку, дапушчаныя пры адпраўцы. Акрамя таго, адпраўнік зможа нават цалкам выдаліць ужо адпраўлены ліст.


Паводле mbk.sobchakprotivvseh.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: